FANDOM


EmoticonsWindow дадае акно з усімі смайлікамі. Карыстальнік можа выбраць смайл, і ён будзе дададзены ў поле набору тэксту.

Асабліва гэты скрыпт карысны для вікі са мноствам смайлікаў, бо карыстальнікам не патрабуецца запамінаць іх назвы або кожны раз зазіраць на старонку з усімі смайламі.

Ўстаноўка

Дадайце гэты код у MediaWiki:Chat.js ці Special:Mypage/chat.js

importArticles({
    type: 'script',
    articles: [
        // ...
        'u:kocka:MediaWiki:Emoticons/code.js',
        // ...
    ]
});
importArticles — лепшы спосаб ўстаноўкі скрыптоў у Fandom'е
Функцыя importArticles выкарыстоўваецца для аб'яднання некалькіх HTTP-запытаў у адзін, дазваляючы мноству скрыптоў загружацца і выконваць сваю працу хутчэй. Калі Вы ўсталёўваеце некалькі розных скрыптоў, магчыма, у кодзе ёсць некалькі непатрэбных імпартаў. Націсніце кнопку Разгарнуць, каб паглядзець, як эфектыўна ўсталяваць скрыпты адным імпартам, павялічыўшы хуткасць іх працы і ачысціўшы лішні код. Яшчэ адзін метад - выкарыстанне старонкі MediaWiki:ImportJS.
Калі ў вашым файле JavaScript ёсць мноства радкоў з імпартам importScript, importScriptPage або importArticles, то іх можна злучыць! Так Ваш код будзе хутчэй загружаць скрыпты з аднаго імпарту, і яго выгляд будзе акуратней. Разгледзьце ўзоры ніжэй. Магчыма, у гэты момант Ваш код падобны на ўзор злева. Справа ж паказана, як Вы можаце яго змяніць.
Некалькі імпартаў — непрыгожа і павольна Адзін імпарт — чыста і эфектыўна
importScriptPage('AjaxRC/code.js','dev');
 
importScript('MediaWiki:localScript.js');
 
importArticle({
  type: 'script',
  article: 'u:dev:FloatingToc/code.js'
});
 
importScriptPage('page1.js', 'wikiname');
 
importScriptPage('page2.js', 'wikiname');
importArticles({
    type: 'script',
    articles: [
        'u:dev:AjaxRC/code.js',
        'MediaWiki:localScript.js',
        'u:dev:FloatingToc/code.js',
        'u:wikiname:page1.js',
        'u:wikiname:page2.js'
    ]
});
Увага: Звярніце асаблівую ўвагу на расстаноўку косак і сінтаксіс у дадзеным прыкладзе. Часцяком карыстальнікі, мала знаёмыя з праграмаваннем (і не толькі!), выпадкова здзяйсняюць памылку, няправільна паставіўшы коску пры напісанні кода, забываючы напісаць знак ці неспадзявана выдаліўшы яго. Гэта прыводзіць да сінтаксічнай памылцы, якая ламае код. Акуратна імпартуйце скрыпты, прытрымліваючыся інструкцыі вышэй.
Аднак, існуе яшчэ мноства патрабаванняў да выкарыстання importArticles!

Налады

JS

Канфігурацыі задаюцца праз аб'ект window.EmoticonsWindowConfig, і на дадзены момант адзінай даступнай опцыяй з'яўляецца chatOptionsIntegration, зрушваючы кнопку са смайламі пад кнопку налад разам з класам chat-button. Каб падключыць гэтую канфігурацыю выкарыстоўвайце код ніжэй:

window.EmoticonsWindowConfig = {
    chatOptionsIntegration: true
};

Наладзіць тэкст, які з'яўляецца ў скрыпце, можна з дапамогай змены радкоў аб'екта window.EmoticonsWindowVocab. У кожнага радка ёсць свая назва, якую можна знайсці ў раздзеле перакладу. Напрыклад, калі Вы хочаце змяніць тэкст мадальнага акна:

window.EmoticonsWindowVocab = {
    help: "Пры націску на смайлік, ён з'явіцца ў поле набору тэксту. Плясь!"
};

Код вышэй з'яўляецца толькі прыкладам канфігурацыі і не з'яўляецца абавязковай умовай для яго працы.

CSS

Гэтая канфігурацыя знаходзіцца ў MediaWiki:Chat.css (пры лакальным выкарыстанні) або Special:Mypage/chat.css (персанальным пры выкарыстанні).

Налада Апісанне Па змаўчанні
.EmoticonsWindowIcon Квадрат, у якім паказваюцца ўсе смайлікі
width: 19px;
height: 19px;
border: 1px solid black;
padding: 10px;
border-radius: 5px;
background: #5F2C60;
Пры навядзенні
background: #823C83;
.EmoticonsWindowButton Кнопка, дабаўленая да назвы N/A
#EmoticonsWindowModal Акно, якое адлюстроўвае смайлікі N/A
#EmoticonsWindowList Змесціва акна са смайлікамі
height: 400px;
overflow-y: auto;
(CSS па змаўчанні для дадзенага элемента напісаны らり牛ちゃん)
#EmoticonsWindowClose Кнопка "Зачыніць" N/A
.EmoticonsWindowHelp Тэкст у акне N/A

Прыклад канфігурацый:

#EmoticonsWindowList {
    height: 600px;
}
.EmoticonsWindowIcon {
    background: yellow;
}

Пераклад

Гэты скрыпт можна перавесці на некалькі моў, адрэдагаваўшы старонку інтэрнацыяналізацыі дадзеных з адпаведнай паметкай JSON, калі ў Вас ёсць правы рэдагавання гэтай старонкі. Калі ў Вас іх няма, то апублікуйце пераклад гэтага скрыпту у абмеркаванні старонкі або сцяне распрацоўніка.

Ніжэй паказаны радкі, якія трэба перакладаць. У кожнам радку ёсць свой код, які паказвае, для чаго выкарыстоўваецца гэты тэкст, таму, перакладаючы яго, калі ласка, устаўце код радку побач з ім.

Код Радок Выкарыстанне
help Choose an emoticon by clicking on it. Тэкст ў мадальнам акне
emoticons Emoticons Назва кнопкі
close Close Тэкст ў мадальнам акне для закрыцця

Спіс змен

v1.0
Першапачатковая версія
v1.1
Карыстальнікам Dorumin выпраўленыя памылкі, апісаныя ніжэй:
Пры навядзенні на смайлік паказваецца яго назва
Пры ўстаўцы смайліка пасля яго назвы ўстаўляецца прабел
Тэкст зараз адлюстроўваецца наверсе
Дададзена выключэнне для Steven Universe Wiki
v1.2
Кэшуецца змесціва мадальнага акна
Назва "kockaEmoticons" у CSS-элементах зменена на "EmoticonsWindow"
v1.3
Зменена размяшчэнне скрыпту
Абноўленая сістэма інтэрнацыяналізацыі
Скрыпт цяпер размяркоўвае смайлы ў такім жа парадку, як і Фэндом
Дададзеная поўная падтрымка перамяшчэння пад налады чата
v1.4
Сістэма інтэрнацыяналізацыі зноў абноўлена
v1.5
Змена фармату кода
Поўнае выдаленне kockaEmoticons
Змена элемента кнопкі пад спасылку з класам wikia-button

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.