FANDOM


DiscordIntegrator — скрыпт, інтэгравальны Discord-віджэт ў змесціву старонкі або ў правую яе частку. Discord-віджэт можа паказваць усіх анлайн-карыстачоў на серверы, актыўнасць карыстачоў, хто ў што гуляе, наведнікаў галасавога канала і г.д.

Калі пасля чытання дакументацыі вы ўсё яшчэ не разумееце, як усталяваць DiscordIntegrator на вашай вікі, азнаёмцеся з пакрокавым кіраўніцтвам.

Усталёўка

Глядзіце таксама: «Уключэнне дадатковых JS і CSS», «Шпаргалка па CSS і JS»
  • Для лакальнага выкарыстання на вікі адміністратар можа ўставіць у старонку MediaWiki:ImportJS радок ніжэй.
dev:DiscordIntegrator/code.js

Налады

Падключэнне віджэта

Віджэт для сервера могуць падключаць яго адміністратары праз налады сервера у секцыі "Віджэт". Каб ўставіць віджэт, націсніце на кнопку "Падключыць віджэт". Калі Вы жадаеце, каб карыстальнікі маглі далучацца да сервера, выберыце функцыю "Усталяваць канал для запрашэнняў", якая паказвае, у якой канал карыстальнік далучаецца пры падключэнні.

Увага: ID сервера можа быць знойдзены ў секцыі віджэта, і ён вельмі важны для яго ўстаноўкі, што тлумачыцца ў тэксце ніжэй.

Змесціва

Калі скрыпт усталяваны метадам, апісаным у раздзеле вышэй, то ў змесціву старонкі можна ўставіць віджэт. Рэкамендуецца стварыць шаблон на Вашай вікі, скапіяваўшы код з шаблону {{DiscordIntegrator}}. Затым шаблон можа быць выкарыстаны наступным чынам:

{{DiscordIntegrator
| id = 131913939549159424
| theme = light
| width = 500px
| height = 500px
}}

з чаго атрымліваецца:

If you see this, your JavaScript might be disabled or DiscordIntegrator plugin isn't working. If the latter, please contact a wiki administrator.

Для выкарыстання на прасунутым узроўні вы таксама можаце праверыць дакументацыю шаблону.

Правы бок

У скрыпце ёсць канфігурацыя, дадавалая віджэт ў правы бок кантэнту вікі ў скіні Oasis. Гэта можна зрабіць праз старонкі MediaWiki. Любая старонка, звязаная з гэтым скрыптам, пачынаецца з назвы MediaWiki:Custom-DiscordIntegrator-config-, пасля чаго ідзе назва канфігурацыі. Напрыклад, каб наладзіць ID сервера, выкарыстоўваецца старонка з назвай "MediaWiki:Custom-DiscordIntegrator-config-id".

Віджэт з'явіцца ў правам баку старонкі толькі ў тым выпадку, калі ID сервера устаноўлены ў наладзе канфігурацый. Яны носяць такія ж назвы, як і налады канфігурацый пры звычайнай ўстаўкі віджэта ў кантэнт, аднак з даданнем некаторых параметраў:

Налада Тып Што мяняецца? Па змаўчанні
id Лік ID вашага сервера Discord для ўбудавання Няма
title Радок Назва модуля ў правым боку Няма
moduleHeight Радок Вышыня модуля ў правым боку 500px
text Радок Тэкст над віджэтам Няма
footer Радок Тэкст пад віджэтам Няма
theme dark ці light Тэма віджэта ў правай частцы старонкі dark
width Колькасць пікселяў (Xpx) ці адсоткаў (Y%) Шырыня Discord-віджэта 100%
height Колькасць пікселяў (Xpx) ці адсоткаў (Y%) Вышыня Discord-віджэта 90%
logged-in Лагічнае Ці павінен віджэт адлюстроўвацца толькі для зарэгістраваных удзельнікаў Няма

Прыклад віджэта можа быць убачаны ў правай частцы гэтай старонкі.

Часта задаваныя пытанні

Ці магу я змяніць колеры віджэта?
У наш час не. Віджэт — гэта iframe-элемент, таму яго стыль не можа быць зменены.
Віджэт бясконца загружаецца
Гэта азначае, што вы не ўключылі віджэт у наладах вашага сервера.
Уключыце віджэт, як паказана ў падзеле «Падлучэнне віджэта» і абновіце старонку.
Часам для віджэта можа запатрабавацца хвіліна ці дзве, каб зарэгістраваць яго.
Ці патрабуецца ID, патрэбны для працы модуля?
Так, інакш нічога не будзе адлюстроўвацца.