FANDOM


Гэта скрыпт, падобны BackToTopButton. Дадзеная версія скрыпту займае менш месцы і лепш выглядае.

Апісанне

Гэты скрыпт асабліва карысны, калі старонка занадта доўгая, і трэба доўга пракручваць наверх, каб вярнуцца ў пачатак.

Ён дадае стрэлку ў правам баку Oasis-футера і пры націску вяртае карыстальніка ў самы пачатак старонкі.

Ўстаноўка

Каб ўсталяваць гэты скрыпт, дадайце радок ніжэй у старонку global.js (для персанальнага выкарыстання):

importArticles({
    type: "script",
    articles: [
        'u:dev:BackToTopArrow/code.js'
    ]
});


Каб ўсталяваць гэты скрыпт на вікі дадайце ў старонку MediaWiki:ImportJS радок ніжэй:

dev:BackToTopArrow/code.js

Чорная версія

Каб ўсталяваць альтэрнатыўную версію гэтага скрыпту з чорным дызайнам, дадайце радок ніжэй на старонку global.js (для персанальнага выкарыстання):

importArticles({
    type: "script",
    articles: [
        'u:dev:BackToTopArrow/black.js'
    ]
});

Каб усталяваць гэтую версію на вікі, дадайце ў старонку MediaWiki:ImportJS радок ніжэй:

dev:BackToTopArrow/black.js
importArticles — лепшы спосаб ўстаноўкі скрыптоў у ФЭНДОМЕ
Функцыя importArticles выкарыстоўваецца для аб'яднання некалькіх HTTP-запытаў у адзін, дазваляючы мноству скрыптоў загружацца і выконваць сваю працу хутчэй. Калі Вы ўсталёўваеце некалькі розных скрыптоў, магчыма, у кодзе ёсць некалькі непатрэбных імпартаў. Націсніце кнопку Разгарнуць, каб паглядзець, як эфектыўна ўсталяваць скрыпты адным імпартам, павялічыўшы хуткасць іх працы і ачысціўшы лішні код. Яшчэ адзін метад — выкарыстанне старонкі MediaWiki:ImportJS.
Калі ў вашым файле JavaScript ёсць мноства радкоў з імпартам importScript, importScriptPage або importArticles, то іх можна злучыць! Так Ваш код будзе хутчэй загружаць скрыпты з аднаго імпарту, і яго выгляд будзе акуратней. Разгледзьце ўзоры ніжэй. Магчыма, у гэты момант Ваш код падобны на ўзор злева. Справа ж паказана, як Вы можаце яго змяніць.
Некалькі імпартаў — непрыгожа і павольна Адзін імпарт — чыста і эфектыўна
importScriptPage('AjaxRC/code.js','dev');
 
importScript('MediaWiki:localScript.js');
 
importArticle({
  type: 'script',
  article: 'u:dev:FloatingToc/code.js'
});
 
importScriptPage('page1.js', 'wikiname');
 
importScriptPage('page2.js', 'wikiname');
importArticles({
    type: 'script',
    articles: [
        'u:dev:AjaxRC/code.js',
        'MediaWiki:localScript.js',
        'u:dev:FloatingToc/code.js',
        'u:wikiname:page1.js',
        'u:wikiname:page2.js'
    ]
});
Увага: Звярніце асаблівую ўвагу на расстаноўку косак і сінтаксіс у дадзеным прыкладзе. Часцяком карыстальнікі, мала знаёмыя з праграмаваннем (і не толькі!), выпадкова здзяйсняюць памылку, няправільна паставіўшы коску пры напісанні кода, забываючы напісаць знак ці неспадзявана выдаліўшы яго. Гэта прыводзіць да сінтаксічнай памылцы, якая ламае код. Акуратна імпартуйце скрыпты, прытрымліваючыся інструкцыі вышэй.
Аднак, існуе яшчэ мноства патрабаванняў да выкарыстання importArticles!

Налады

Калі Вы жадаеце змяніць хуткасць пракручванні старонкі наверх, або даўжыню старонкі, на якой з'явіцца стрэлка, дадайце наступныя налады ў кодзе перад імпартам скрыпту (для старонкі global.js) або ў старонку MediaWiki:Wikia.js (пры лакальным выкарыстанні).

Хуткасць пракручванні

Каб наладзіць хуткасць пракручванні, дадайце наступны код:

window.BackToTopSpeed = number;

у якім number - гэта хуткасць у мілісекундах. Чым вышэй гэта значэнне, тым павольней старонка пракручваецца; чым менш, тым хутчэй. Значэнне па змаўчанні - 600.

З'яўленне кнопкі

Каб усталяваць даўжыню, на якой кнопка з'яўляецца ці знікае, дадайце наступны код:

window.BackToTopStart = number;

у якім number - гэта дыстанцыя ў пікселях, якую трэба прайсці, каб кнопка адлюстравалася. Чым больш значэнне, тым ніжэй трэба пракручваць старонку, каб стрэлка з'явілася. Значэнне па змаўчанні - 800.

Эфект плыўнага з'яўлення

Каб адключыць эфект плыўнага з'яўлення і знікнення кнопкі, дадайце наступны код:

window.BackToTopFade = 0;

Каб зноў ўключыць гэты эфект, проста выдаліце даданы код з JS-старонкі.

Гэты эфект па змаўчанні з'яўляецца уключаным.

Іншыя выпраўлення

Калі тэкст у футэре афарбаваны іншым колерам (не чорным і белым), Вы можаце дадаткова запытаць колер стрэлкі. Для гэтага звяжыцеся з аўтарам (Jens Ingels) для падрабязнай інфармацыі.

Альтэрнатыўны код на вікі

Можна стварыць падобны эфект пры выкарыстанні спасылак на раздзелы. Напрыклад, можна дадаць тэг падзелу ў пачатку і спасылку на раздзел у самым нізе старонкі. Аднак стрэлка гэтага скрыпту з'яўляецца ў футера, даючы магчымасць кожны раз націскаць на яе, так як футэр пракручваецца разам са старонкай.

Прапановы

  • Вобласць націску на дадзены момант крыху маленькая. Трэба злёгку павялічыць малюнак (з празрыстым фонам)
  • Фон стрэлкі, які з'яўляецца пры націску на яе.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.