FANDOM


AjaxDelete дазваляе выдаляць і аднаўляць старонкі, не прымушаючы пакідаць старонку, на якой карыстальнік знаходзіцца цяпер. Скрыпт працуе з мадальным акном, якое з'яўляецца пры націску на спасылку выдалення.

Заўвага: Мадальнае акно не з'явіцца, калі адначасова заціснуць кнопкі Shift або Ctrl. Гэта дазваляе карыстальнікам ў звычайным рэжыме выдаляць/аднаўляць старонкі.



Выкарыстанне

Мадальнае акно з'явіцца пры націску на любую кнопку "Выдаліць" з спасылкай ?action=delete, выкарыстанне чаго асабліва не патрабуе тлумачэнняў. Абярыце прычыну выдалення/аднаўлення з прапанаваных або увядзіце яё самастойна. Вы можаце ўсталяваць часта выкарыстоўваную прычыну, пасля якой ідзе Ваш тэкст, што будзе выглядаць наступным чынам: <звычайная прычына>: <даданый Вамі тэкст>. Калі Вы жадаеце сачыць за старонкай, націсніце кнопку "Сачыць за старонкай" і выдаліць старонку, або націсніце "Адмяніць", каб закрыць мадальнае акно.

Пры аднаўленні старонкі, ў мадальнам акне Вам спатрэбіцца ўпісаць прычыну. Затым націсніце "Аднавіць" для творы дадзенага дзеяння, альбо "Адмяніць", каб закрыць мадальнае акно.

Асабістыя налады

Усе індывідуальныя зменныя размешчаны ў аб'екце window.AjaxDelete.

Каб стварыць зменныя прычын выдалення, Вам трэба проста ў аб'ект window.AjaxDelete.deleteReasons дадаць код з наступным сінтаксам: 'упісаны тэкст': 'тэкст, які адлюстроўваецца',. А каб дадаць прычыны для выдалення малюнкаў, зрабіце тое ж самае, але ў аб'екце window.AjaxDelete.imageDeleteReasons.

Адсочванне аддаленых старонак абрана па змаўчанні. Калі Вы не хочаце гэтай функцыі, усталюйце ў канфігурацыі параметр autoCheckWatch значэнне false.

Таксама ў скрыпце ёсць мадальнае акно аднаўлення праз AJAX. Калі Вы не жадаеце, каб яно з'яўлялася, зменіце параметр noUndelete на значэнне true.

Прыклад канфігурацый:

window.AjaxDelete = {
    deleteReasons: {
        '[[w:Help:Vandalism]]': 'Vandalism',
        '[[w:Help:Spam]]': 'Spam',
        'Marked for speedy deletion': 'Speedy',
        'Empty page': 'Empty',
        'Author request': 'Author request',
        'Irrelevant to <insert wiki topic here>': 'Irrelevant',
        'Failed to comply with the [[Project:Manual of Style|manual of style]] for over 6 months': 'MoS'
    },
    imageDeleteReasons: {
        'Offensive': 'Offensive',
        'Innapropiate': 'Innapropiate',
        'Harassment': 'Harassment',
        'Housekeeping/Unused': 'Unused',
        'Copyright infringement': 'Copyright',
        'Author request': 'Author request'
    },
    autoCheckWatch: false,
    noUndelete: true
};

Усе устаноўленыя зменныя ўзятыя з старонак MediaWiki (MediaWiki:Deletereason-dropdown і MediaWiki:Filedelete-reason-dropdown).