FANDOM


AjaxBatchDelete, заснаваны на сцэнары, аўтарам якога з'яўляецца удзельнік Splarka з англамоўнай Вікіпедыі, быў перапісаны карыстальнікам Grunny пад jQuery і выкарыстоўваецца ў двух скінах: Wikia і Monobook. Версія, абноўленая карыстальнікам Ozuzanna, мае больш функцый, чым арыгінал скрыпту.

Выкарыстанне

Прыступіць да выкарыстання дадзенага скрыпту можна унізе старонкі, у спісе Мае прылады. Каб выдаліць некалькі старонак, трэба ў модульнае акно ўпісаць іх назвы, кожную з новай радкі (менавіта назвы, а не спасылкі), а таксама напісаць прычыну іх выдалення ў іншую форму. Скрыпт спыніць выдаленне старонак, калі дойдзе да пустой радкі, а таксама можа загадзя завяршыць працу, ачысціўшы спіс старонак, якія ўсё яшчэ выдаляюцца.

У другой версіі дадаецца функцыя абароны старонак пасля іх выдалення, а таксама функцыя змены абмежаванні на хуткасць выдалення/абароны старонак. Калі Вы жадаеце змяніць хуткасць выдалення з адной старонкі ў 1000 мілісекунд (1 секунда), то дадайце канфігурацыю batchDeleteDelay і патрэбную Вам колькасць перад тым, як імпартаваць скрыпт. Таксама ў гэтай версіі можна адразу ўпісаць усе старонкі пэўнай катэгорыі, запісаўшы яё назву. Заўважце, што скрыпт будзе працаваць, толькі калі удзельнік мае права выдалення старонак (мадэратары кантэнту, адміністратары, VSTF, супрацоўнікі або памочнікі). Магчыма выдаленне сцен абмеркавання, але гэта варта рабіць з асцярогай.

Ўстаноўка

Усталёўка

Дадайце гэты JavaScript на Вашу вікі:

Глабальны Персанальны
w:Special:Mypage/global.js Special:Mypage/common.js
importArticles({
    type: "script",
    articles: [
        'u:dev:AjaxBatchDelete/code.2.js'
    ]
});
importArticles — лепшы спосаб ўстаноўкі скрыптоў у ФЭНДОМЕ
Функцыя importArticles выкарыстоўваецца для аб'яднання некалькіх HTTP-запытаў у адзін, дазваляючы мноству скрыптоў загружацца і выконваць сваю працу хутчэй. Калі Вы ўсталёўваеце некалькі розных скрыптоў, магчыма, у кодзе ёсць некалькі непатрэбных імпартаў. Націсніце кнопку Разгарнуць, каб паглядзець, як эфектыўна ўсталяваць скрыпты адным імпартам, павялічыўшы хуткасць іх працы і ачысціўшы лішні код. Яшчэ адзін метад — выкарыстанне старонкі MediaWiki:ImportJS.
Калі ў вашым файле JavaScript ёсць мноства радкоў з імпартам importScript, importScriptPage або importArticles, то іх можна злучыць! Так Ваш код будзе хутчэй загружаць скрыпты з аднаго імпарту, і яго выгляд будзе акуратней. Разгледзьце ўзоры ніжэй. Магчыма, у гэты момант Ваш код падобны на ўзор злева. Справа ж паказана, як Вы можаце яго змяніць.
Некалькі імпартаў — непрыгожа і павольна Адзін імпарт — чыста і эфектыўна
importScriptPage('AjaxRC/code.js','dev');
 
importScript('MediaWiki:localScript.js');
 
importArticle({
  type: 'script',
  article: 'u:dev:FloatingToc/code.js'
});
 
importScriptPage('page1.js', 'wikiname');
 
importScriptPage('page2.js', 'wikiname');
importArticles({
    type: 'script',
    articles: [
        'u:dev:AjaxRC/code.js',
        'MediaWiki:localScript.js',
        'u:dev:FloatingToc/code.js',
        'u:wikiname:page1.js',
        'u:wikiname:page2.js'
    ]
});
Увага: Звярніце асаблівую ўвагу на расстаноўку косак і сінтаксіс у дадзеным прыкладзе. Часцяком карыстальнікі, мала знаёмыя з праграмаваннем (і не толькі!), выпадкова здзяйсняюць памылку, няправільна паставіўшы коску пры напісанні кода, забываючы напісаць знак ці неспадзявана выдаліўшы яго. Гэта прыводзіць да сінтаксічнай памылцы, якая ламае код. Акуратна імпартуйце скрыпты, прытрымліваючыся інструкцыі вышэй.
Аднак, існуе яшчэ мноства патрабаванняў да выкарыстання importArticles!


Калі Вы ўжо карыстаецеся importArticles(), то імпартаваць скрыпт можна, калі дадаць тэкст ніжэй у спіс імпартуемых скрыптоў. Калі Вы жадаеце змяніць хуткасць выдалення старонак, патрабуецца дадаць пэўную канфігурацыю над радком importArticles, паказаным ў ўстаноўцы.

'u:dev:AjaxBatchDelete/code.2.js',

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.